Письма ангелов.
Вы хотите отреагировать на этот пост ? Создайте аккаунт всего в несколько кликов или войдите на форум.

Письма ангелов.

Здесь Вы найдете вдохновение, тепло, общение и спокойствие. Осваивайтесь поскорее и чувствуйте себя как дома!
 
ФорумПоследние изображенияПоискРегистрацияВход

 

 Вольга Гапеева

Перейти вниз 
АвторСообщение
psychosis
лисья душа
лисья душа
psychosis


Сообщения : 839
Дата регистрации : 2011-04-29
Возраст : 31
Откуда : лунАпарки

Вольга Гапеева Empty
СообщениеТема: Вольга Гапеева   Вольга Гапеева I_icon_minitimeСр Июл 20, 2011 12:59 pm

Спойлер:

калі б я жыла ў годзе 1908
я была б эмелін панхёрст і хадзіла б на дэманстрацыі
і мажліва знайшлі б у маіх грудзёх
нешта накшталт пухліны
жоўтай такой і з бронзы
і нейкі мужчына, разгарнуўшы назаўтра газету
падумаў бы
яна проста апынулася не ў той час
ды й не ў тым месцы
наіўна спадзяючыся перарадзілася б я ў соню
і днямі перапісвала б раманы свайго геніяльнага мужа
перастаўляючы месцамі словы для мілагучнасці
і словы б мяне любілі і шкадавалі і думалі
яна не ў тым месцы і не ў той час апынулася

нарадзіўшыся тут і цяпер
я апранаю спадніцу ці нагавіцы
часам — радасць
але збольшага — думку што
гэта не час і не месца
а той мужчына і тая газета, той журналіст і ягоны рэдактар
шкадаванне, словы, пухліны, раманы і геніі
і можа быць нават туга заціснуты корак

неяк ты запытаўся калі б мела два шанцы на выбар
дзе і кім нарадзіцца
што б я абрала

абрала б адказ каб табе спадабацца
здзівіць але што тут прыдумаць
мне адмоўлена ў выбары
магу распавесці праўду

быць селянінам кітайскім у стагоддзі дванаццатым
пасвіць жывёлу і думаць пра небяспеку
часам пра міску з лапшой гарачай

не тое што ты — нью-ёрк пачатак стагоддзя джаз

выбар гэта
не час і не месца
а нешта больш дробнае
кратнае майму існаванню

напрыклад — існаванне тваё
Вернуться к началу Перейти вниз
 
Вольга Гапеева
Вернуться к началу 
Страница 1 из 1

Права доступа к этому форуму:Вы не можете отвечать на сообщения
Письма ангелов. :: Список форумов :: Другие произведения :: Поэзия :: Современная поэзия-
Перейти: